Гадзіна паэзіі, прысвечаная памяці Анатоля Шушко

28 лістапада ў сектары крязнаўства цэнтральнай бібліятэкі адбылася гадзіна паэзіі “З шырокай душой і вялікім сэрцам”, прысвечаная памяці пінскага паэта Анатоля Шушко. Мерапрыемства прайшло ў межах месячніка папулярызацыі нацыянальнай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”.  Навучэнцы гімназіі №3 пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, паслухалі  вершы, паглядзелі фрагменты праграмы “Тутэйшыя”, адзін з выпускаў якой быў прысвечаны Анатолю Іванавічу Шушко. Таццяна Іванаўна Пляшко, якая добра ведала паэта, рассказала хлопчыкам і дзяўчатам пра сваё сяброўства з сям’ёй паэта, пра тое, якім  паэтам і  чалавекам быў Анатоль Іванавіч.  Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика