Сын свайго бацькі – Данііл Міцкевіч

26 лістапада ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшло пасяджэнне гасцінай “Ліра” – “Сын свайго бацькі” з навучэнцамі ПТК машынабудавання, прымеркаванае да 105-годдзя сына Якуба Коласа Данііла Міцкевіча. Рабяты праслухалі аповяд бібліятэкара пра старэйшага сына класіка беларускай літаратуры і яго жыццёвы шлях. Данііл Канстанцінавіч прыклаў шмат намаганняў да таго,  каб сабраць творчую спадчыны свайго бацькі і арганізаваць літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, дырэктарам якого ён з’яўляўся доўгі час. Слухачам таксама былі прадэманстраваны фотаздымкі, прыжыццёвыя кнігі Якуба Коласа з музейнага куточка бібліятэкі “Якуб Колас на Піншчыне”.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика