85 лет “Дрыгва”

Аповесць Якуба Коласа “Дрыгва” заснавана на рэальных падзеях. Галоўная яго тэма-супраціў белапольскай акупацыі ў Беларусі ў 1920 г. вобраз дзеда Талаша трохі наіўны. Дзед Талаш-паляшук, рыбалоў і паляўнічы. За знешнім спакоем хавалася натура, здольная да нечаканых рашэнняў і ўчынкаў. Дзед Талаш добра ведае лясы і балоты, гэта дапамагае яму праявіць і камандзірскія здольнасці. Але на першым плане клопаты аб людзях і аб агульнай справе. Сюжэт аповесці “Дрыгва” насычаны прыгодніцкімі элементамі. Гэта і перапрананне герояў (пераапранаецца “маладзіцай” ўзводны Букрэй, ідучы на сустрэчу з польскім салдатам; пад выглядам жабрака трапляе да пана Крулеўскага партызанскі выведнік Марка Балук; y ваўчынай скуры ходзіць сам дзед Талаш). Часта выкарыстоўваюцца ў творы таемныя сітуацыі і Таемнасць паводзін саміх герояў (дзейнасць нявіннага, першая сустрэча дзеда Талаша і Марціна Рыля). Сюжэт аповесці займальны, ён трымае ў напружанні і прымушае перажываць за лёс герояў.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика