105 лет «Курганная кветка»

Імя Канстанцыі Буйло ўжо на пачатку нашага стагоддзя стаяла побач з імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі, Змітрака Бядулі. Яна — першая беларуская паэтэса-лірык, душа якой была перапоўнена любоўю да роднага краю, да простага сялянскага люду, з глыбінь якога сама выйшла, бяду-гора якога добра ведала. «Шчыры талент», «самабытны талент», «шматабяцаючы талент» – так называлі паэтэсу ў рэцэнзіях, якія з’яўляліся ў «Нашай ніве» пасля выхаду «Курганнай кветкі». Канстанцыя Буйло прайшла доўгі жыццёвы і творчы шлях. Жывучы ўдалечыні ад Беларусі, яна ніколі не парывала з ёю сувязі, заставалася вернаю дачкою свайго народа. Гэтая кніга – факсімільнае выданне першага зборніка паэзіі Канстанцыі Буйло, які ўпершыню пабачыў свет у 1914 годзе.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика