10 жніўня 90 гадоў Алесю Ставеру

Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер (10 жніўня 1929, в. Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 23 ліпеня1995) — беларускі паэт, празаік, драматург.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вясной 1944 пад час блакады партызанскага краю згубіў бацькоў, быў вывезены фашыстамі ў Германію. Вярнуўся дамоў у 1945. У 1949 скончыў Барысаўскае педвучылішча. Працаваў старшым піянерважатым і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Бягомльскай сярэдняй школе. У 1954 скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў інспектарам школ Лагойскага РАНА, літсупрацоўнікам газеты «Калгасная праўда», рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі, навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975-84 – карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962.

Загінуў у аўтакатастрофе. Пахаваны ў Мінску.

З вершамі выступіў у друку ў 1949 (барысаўская раённая газета «Бальшавіцкая трыбуна»). У 1959 выйшаў з друку першы зборнік яго вершаў «Золак над Бярозай». А. Ставер аўтар паэтычных зборнікаў «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць…» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979), «Зоры зямныя» (1989). Пісаў таксама для дзяцей (зборнікі «Касцёр не гасне», 1961; «Пад вясёлкавай дугой», 1984). Многія вершы паэта пакладзены на музыку і сталі вядомымі, папулярнымі песнямі: «Колас, ты мой колас» (музыка М. Чуркіна), «Вячэрні вальс (музыка Г. Вагнера), «Дзе ты, маё шчасце?» (музыка Р. Бутвілоўскага), «Канікулы», «Яркі месяц», «Песня пра Якуба Коласа» (музыка І. Кузняцова), «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Песня пра раку Бярозу», «Дзіянка» (музыка І. Лучанка), «Нікагусенькі няма», «Косіць хлопец канюшыну» (музыка М. Пятрэнкі), «А мне ў шчасце верыцца», «Юная бярозка» (музыка Ю. Семянякі), «Беларусачка» (музыка Ю. Семянякі і А. Хлімановіча) і шмат іншых. У 1983 г. выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».

Аб перажытым у гады вайны А. Ставер расказаў у рамане «Пад канвоем» (1969). Ён выдаў дзве кнігі аб партызанскай барацьбе «Да сваіх» (1974) і «Лясныя аповесці» (1986). Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» і п’есу «Слова не верабей» (абедзве пастаўлены ў 1977). Вершы А. Ставера перакладзены на многія мовы (балгарскую і польскую і інш.).

На русском

Алесь (Александр Сергеевич) Ставер (10 августа 1929, д. Маргавица, Докшицкий район, Витебская область – 23 липеня1995) – белорусский поэт, прозаик, драматург.
Родился в крестьянской семье. Весной 1944 во время блокады партизанского края потерял родителей, был вывезен фашистами в Германию. Вернулся домой в 1945. В 1949 окончил Борисовское педучилище. Работал старшим пионервожатой и преподавателем белорусского языка и литературы в Бегомльской средней школе. В 1954 окончил филологический факультет Минского педагогического института. Работал инспектором школ Логойского РОНО, литсупрацовникам газеты «Колхозная правда», редактором в Государственном издательстве БССР, заведующим литературной частью Белгосфилармонии, научным сотрудником Института искусствоведения, этнографии и фольклора АН БССР. В 1975-84 – корреспондент-организатор Бюро пропаганды художественной литературы Союза писателей БССР. Член Союза писателей СССР с 1962.
Погиб в автокатастрофе. Похоронен в Минске.
С стихами выступил в печати в 1949 (Борисовская районная газета «Большевистская трибуна»). В 1959 вышел в свет первый сборник его стихов «Рассвет над Березой». А. Ставер автор поэтических сборников «Ласточки перед дождем» (1967), «Журавли летят …» (1972), «Лирник» (1975), «Августовский юг» (1979), «Звезды земные» (1989). Писал также для детей (сборники «Костер не гаснет” 1961; «Под радужной дугой», 1984). Многие стихи поэта положены на музыку и стали известными, популярными песнями: «Колос, ты мой колос» (музыка М. Чуркина), «Вечерний вальс (музыка Г. Вагнера),« Где ты, мое счастье? »(Музыка Р. Бутвиловскага ), «Каникулы», «Яркий месяц», «Песня о Якуба Коласа» (музыка И. Кузнецова), «Журавли на Полесье летят”, “Песня о раке Березу», «Диянка» (музыка И. Лученка), «Никагусеньки нет »,« Косит парень клевер »(музыка М. Петренко),« А мне в счастье верится »,« Юная березка »(музыка Ю. Семеняко),« Беларусачка »(музыка Ю. Семеняко и А. Хлимановича) и много др х. В 1983 году выдан сборник песен «Мой край белорусский» .Аб пережитом в годы войны А. Ставер рассказал в романе «Под конвоем» (1969). Он издал две книги о партизанской борьбе «К своим» (1974) и «Лесные повести» (1986). Написал лирическую комедию «Олимпиада Сладкая» и пьесу «Слово не воробей» (обе поставлены в 1977). Стихи А. Ставера переведены на многие языки (болгарский и польский и др.).

[свернуть]

 

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика