17 ліпеня 60 гадоў Вольге Русілка 

Вольга Іванаўна Русілка (17 ліпеня 1959, вёска Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса, літаратуразнаўца, педагог, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, кандыдат філалагічных навук.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981), з 1984 працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава, загадчык кафедры беларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Літаратурны дэбют адбыўся ў Шчучынскай раённай газеце «Савецкая вёска». Аўтар зборнікаў паэзіі «Табе», «Ажына», «В.І.Р», «Сцежка, сцежачка, сцяжынка».

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика