20 красавіка 75 гадоў Яўгену Лецка

Празаік, крытык, перакладчык Яўген Лецка нарадзіўся 20 красавіка 1944 г. у вёсцы Пабрэзе Навагрудскага раёна. Па заканчэнні Нягневіцкай сярэдняй школы ў 1962 г. Яўген паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пасля універсітэта быў карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыёвяшчання ў г. п. Карэлічы. Друкавацца пачаў у мясцовай раённай газеце “Полымя”. У 1971 г. Яўген Лецка закончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ. Кандыдат  філалагічных навук (1980). У 1971–1986 гг. Працаваў у інстытуце  Акадэміі навук Беларусі, у 1986–1997 – у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, з 1993 г. – дырэктар выдавецтва “Бацькаўшчына”. З 1999 г. – сябра рэдкалегіі, загадчык аддзела газеты “Голас Радзімы”.

Яўген Лецка – аўтар аповесцяў “Па цаліку” (1977), “Дарога ў два канцы” (1981). Складальнік літаратурна-краязнаўчага зборніка “Вобраз” (1981), зборнікаў апавяданняў маладых пісьменнікаў “Цяпло на першацвет” (1985), “Акно ў зялены сад” (1988), кніг твораў Міколы Дзяшкевіча (1991), Лукаша Калюгі (1992), Андрэя Мрыя (1993) і інш.

Акрамя гэтага Яўген Лецка – аўтар дакументальнага фільма пра Янку Купалу, перакладаў з украінскай мовы. Выступае ў перыядычным друку з нарысамі і артыкуламі пра экалогію, стаўленне да роднай мовы…

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1977 г.

на русскомъ

Прозаик, критик, переводчик Евгений Лецков родился 20 апреля 1944 г. в деревне Побрезе Новогрудского района.

По окончании Негневичской средней школы в 1962 г. Евгений поступил на белорусское отделение филологического факультета Белорусского государственного университета. После университета был корреспондентом-организатором районного радиовещания в г. п. Кореличи.

Печататься начал в местной районной газете”Пламя”. В 1971 г. Евгений Лецка окончил аспирантуру при кафедре белорусской литературы БГУ. Кандидат филологических наук (1980). В 1971-1986 гг. Работал в институте Академии наук Беларуси, в 1986-1997 – в издательстве” Художественная литература”, с 1993 г. – директор издательства ”Бацькаўшчына”.

С 1999 г. – член редколлегии, заведующий отделом газеты”Голос Родины”.Евгений Лецка – автор повестей “по целику” (1977), “дорога в два конца” (1981). Составитель литературно-краеведческого сборника ” образ “(1981), сборников рассказов молодых писателей “тепло на первоцвет” (1985),” окно в зеленый сад ” (1988), книг произведений Николая Дешкевича (1991), Лукаша Калюги (1992), Андрея Мрия (1993) и др.Кроме этого Евгений Лецка-автор документального фильма о Янке Купале, переводил с украинского языка. Выступает в периодической печати с очерками и статьями об экологии, отношении к родному языку…

Член Союза белорусских писателей с 1977 г.

[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика