28 сакавіка 85 гадоў Кастусю Цвірка

Кастусь Цвірка (28 сакавіка 1934, Зялёная Дуброва, Мінская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец.

Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1958—1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літсупрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя».

Кандыдат гістарычных навук (1972). З 1996 г. — кіраўнік і галоўны рэдактар выдавецтва «Беларускі кнігазбор».

Друкуецца з 1951 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Хат вячысты дар» (1982), «Лодка долі тваёй» (1988) і інш. Аўтар кнігі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці „вясковага лірніка“» (1975). Піша і для дзяцей: кнігі вершаў і казак «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988) і інш.

Выступае ў друку з артыкуламі па культуры мовы.

на русском

Кастусь (Константин) Алексеевич Цвирка (белор. Кастусь Цвірка, род. 28 марта 1934) — белорусский писатель, переводчик, этнограф, кандидат исторических наук.

Родился в крестьянской семье в деревне Зелёная Дуброва Стародорожского района Минской области. В 1958 году закончил отделение белорусского языка и литературы филологического факультета БГУ. В 1958-1959 преподавал белорусскую словесность в деревне Труханавичи Копыльского района. В 1972 году закончил аспирантуру при институте искусствоведения, этнографии и фольклора АН БССР и стал научным сотрудником данного института. С 1981 года — старший редактор издательства «Юнацтва». С 1984 года — редактор отдела поэзии журнала «Полымя». Кандидат исторических наук. Член Союза писателей СССР (с 1961 года) и Союза белорусских писателей.

В 1951 году опубликовал первую свою статью, первое стихотворение — в 1953 году. Занимается переводами на белорусский язык польскоязычных трудов выходцев из Беларуси. Некоторые стихи Кастуся Цвирки положены на музыку. Является одним из основных составителей сборников трудов белорусских и иностранных писателей, которые публикуются в издательстве «Беларускі кнігазбор».

[свернуть]

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика