Не забывай, ты – беларус!

     20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, у гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшоў час народных традыцый “Не зыбывай, ты – беларус!”. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы дзіцячага садка №17 разам са сваімі бацькамі. Дэвізам сустрэчы сталі словы “Размаўляй са мной па-беларуску!”. Падчас мерапрыемства наведвальнікі даведаліся шмат цікавага аб беларускіх абрадавых традыцыях, пазнаёміліся з беларускай народнай лялькай і спрабавалі зрабіць яе сваімі рукамі. Таксама ўдзельнікі імпрэзы наведалі выставу лялек мясцовай майстрыхі Сафіі Цібец. Сустрэча суправаджалася электроннай відэапрэзентацыяй. Напрыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў прывітальную далоньку з прапановай “Размаўляй са мной па-беларуску!” і пералікам беларускамоўных сайтаў для дзяцей.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика