19 студзеня 75 год з дня нараджэння Найдзіна Васіля Іванавіча

НАЙДЗІН Васіль Іванавіч (псеўданім Васіль Чаромхін) нарадзіўся 19 студзеня 1944 года ў вёсцы Бярозаўка Бялыніцкага раёна. Празаік, сатырык, гумарыст.
З 1967 года працаваў фотакарэспандэнтам, загадчыкам аддзела пісьмаў, намеснікам рэдактара ў рэдакцыі бялыніцкай раённай газеты «Зара камунізму».
Завочна закончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1973г.). У 1977 годзе скончыў Мінскую Вышэйшую партыйную школу, працаваў рэдактарам аддзела пісьмаў, рэдактарам аддзела фельетонаў у часопісе «Вожык», намеснікам рэдактара газеты «Мінская праўда».
3 1991 года – намеснік загадчыка, з 1993 года – загадчык рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. З 1997 года – начальнік Рэдакцыйнага ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1994г.). Літаратурную працу пачаў у 1965 годзе. Першае гумарыстычнае апавяданне з’явілася на старонках флоцкай газеты «На страже Балтики». Гумарэскі, сатырычныя творы, апавяданні, навелы, эсэ ў розны час друкаваліся на старонках штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», газетах «Звязда», «Чырвоная змена», «Знамя юности», часопісах «Беларусь», «Работніца і сялянка», «Вожык», «Родная прырода». Некаторыя творы выконваюцца артыстамі размоўнага жанру, гучаць па радыё ў перадачы «На вясёлай хвалі». Аўтар кніг сатыры і гумару «Мужчынскія сакрэты» (1981г.), «Аддаю вам…» (1984г.), «Сустрэнемся ў Барселоне» (1991г.), «Кветка кактуса» (1992г.), «Анюціны вочкі» (2017г.). Апавяданні, фельетоны Васіля Найдзіна змешчаны ў калектыўных зборніках сатыры і гумару «Сакрэт фірмы» (1979г.), «Кубік Рубіка!» (1987г.), «Ад  гарэлкі  розум  мелкі» (1990г.) і інш. Некаторыя творы перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, туркменскую і польскую мовы. Рэгулярна друкуецца ў рэспубліканскай перыедыцы.  Жыве ў Мінску.

на русском

НАЙДЗІН Василий Иванович родился 19 января 1944 года в деревне Березовка Белыничского района. Прозаик, сатирик, юморист.

С 1967 года работал фотокорреспондентом, заведующим отделом писем, заместителем редактора в редакции белыничской районной газеты «Заря коммунизма».

Заочно окончил Могилевский педагогический институт (1973г.). В 1977 году окончил Минскую Высшую партийную школу, работал редактором отдела писем, редактором отдела фельетонов в журнале «Еж», заместителем редактора газеты «Минская правда».

3 1991 года – заместитель заведующего, с 1993 года – заведующий редакционно-издательского отдела Секретариата Верховного Совета Республики Беларусь. С 1997 года – начальник Редакционного управления Секретариата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь. Член Союза писателей Беларуси (1994г.). Литературную работу начал в 1965 году. Первое юмористическое повествование появилось на страницах флотской газеты «На страже Балтики». Юморески, сатирические произведения, рассказы, новеллы, эссе в разное время печатались на страницах еженедельника «Литература и искусство», газетах «Звязда», «Чырвоная змена», «Знамя юности», журналах «Беларусь», «Работница и крестьянка», «Ежик», «Родная природа». Некоторые произведения исполняются артистами разговорного жанра, звучат по радио в передаче «На веселой волне». Автор книг сатиры и юмора «Мужские секреты» (1981г.), «Отдаю вам…» (1984г.), «Встретимся в Барселоне» (1991г.), «Цветок кактуса» (1992г.), «Анюціны глазки» (2017г.). Рассказы, фельетоны Василия Найдина помещен в коллективных сборниках сатиры и юмора «Секрет фирмы» (1979г.), «Кубик Рубика!» (1987г.), «От водки ум мелкий» (1990г.) и др. Некоторые произведения переведены на русский, украинский, литовский, туркменский и польский языки. Регулярно печатается в республиканской перыедыцы. Живет в Минске.

[свернуть]

 

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика