13 студзеня 120 гадоў з дня нараджэння Васіля Захаравіча Каржа

Васіль Захаравіч Корж (13 студзеня 1899, вёска Хорастава, цяпер Салігорскі раён, Мінская вобласць — 5 мая 1967, Мінск) — адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў партызанскага руху на Беларусi ў Вялiкую Айчынную вайну. Генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1944). Член УКП(б) з 1929 (з 1952 КПСС).

Удзельнік партызанскага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922—1925, грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939. З 1940 загадчык сектара Пінскага абкама КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў, які з чэрвеня 1941 вёў баі з нацыстамі. Увосень 1941 на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абл. Член Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б і камандзір Пінскага партызанскага злучэння. Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба (1949). У 1949—1953 намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР, потым да 1963 старшыня калгаса «Партызанскі край» Салігорскага раёна.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика