12 студзеня 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Хомчанка

Васіль Хомчанка (12 студзеня 1919— 4 лістапада 1992) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Мінскім хіміка-тэхналагічным тэхнікуме (1934-35), на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. 05.04.1937 г. быў рэпрэсіраваны (рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР у 1969 г.). Адбываў пакаранне на Далёкім Усходзе, да красавіка 1941 г. у Ніжне-Амурскім лагеры. У 1941-1968 г. — у Савецкай Арміі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях як камандзір мінамётнага ўзвода. У 1944 г. скончыў Буйнакскае пяхотнае вучылішча, у 1951 — Ваенна-юрыдычную акадэмію ў Маскве. У 1972-85 г. — загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1960 г.

У 1930-я гады выступіў у друку з вершамі (газета «Піянер Беларусі», часопіс «Іскры Ільіча»). Першыя кнігі апавяданняў выйшлі ва Уладзіміры на рускай мове — «Куда исчез гриб» (1957), «Жаворонок» (1958), «Рассказы» (1959). Піша пераважна для дзяцей. У Мінску на беларускай мове выдаў зборнікі апавяданняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генерала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Суседзі» (1962), «Чырвоны мак» (1964), «Верны рыцар» (1965), «Тваё чэснае слова» (1965), «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цудам» (1969), «Паляванне на львоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая рука» (гумарэскі, апавяданні, 1979), аповесці «Чырвоныя хвалі» (1968), «Я прынёс вам радасць» (1981). Аповесць «Пры апазнанні — затрымаць» (1983) пра жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Бацькава шабля» (1982), «Чэкістам стала вядома» (1985), «Стрэл у акно» (1988) і рамана «Вяртанне ў агонь» (1978). У кнізе аповесцей і апавяданняў «Цар — зэк Сямён Івашкін» (1992) адлюстраваны падзеі перыяду рэпрэсій.

Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільма «Ветразі майго дзяцінства» (пастаўлены ў 1982) і тэлевізійнага «Незнаемая песня» (пастаўлены ў 1983).

Пераклаў на беларускую мову казку Р. Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос» (1974), апавяданні латышскіх і літоўскіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

на русском

Василий Хомченко (12 января 1919— 4 ноября 1992) — белорусский писатель.

Родился в крестьянской семье. Учился в Минском химико-технологическом техникуме (1934-35), на рабфаке при Белорусском государственном университете. 05.04.1937 г. был репрессирован (реабилитирован Верховным Судом БССР в 1969 г.). Отбывал наказание на Дальнем Востоке, до апреля 1941 года. в Нижне-Амурском лагере. В 1941-1968 г. — в Советской Армии. Во время Великой Отечественной войны участвовал в боях как командир минометного взвода. В 1944 г. окончил Буйнакскае пехотное училище, в 1951 — Военно-юридическую академию в Москве. В 1972-85 г. — заведующий редакции прозы издательство «Художественная литература». Член Союза писателей СССР с 1960 г.

В 1930-е годы выступил в печати со стихами (газета «Пионер Беларуси», журнал «Искры Ильича»). Первые книги рассказов вышли во Владимире на русском языке — «Куда исчез гриб» (1957), «Жаворонок» (1958), «Рассказы» (1959). Пишет преимущественно для детей. В Минске на белорусском языке издал сборники рассказов «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генерала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Суседзі» (1962), «Чырвоны мак» (1964), «Верны рыцар» (1965), «Тваё чэснае слова» (1965), «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цудам» (1969), «Паляванне на львоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая рука» (юморески, рассказы, 1979), повести «Чырвоныя хвалі» (1968), «Я прынёс вам радасць» (1981). Повесть «Пры апазнанні — затрымаць» (1983) о жизненный и творческий путь Ф. Богушевича. Автор книг повестей и рассказов «Бацькава шабля» (1982), «Чэкістам стала вядома» (1985), «Стрэл у акно» (1988) и романа «Вяртанне ў агонь» (1978). В книге повестей и рассказов «Цар — зэк Сямён Івашкін» (1992) отражены события периода репрессий.

Автор сценариев художественного фильма «Ветразі майго дзяцінства» (поставлены в 1982) и телевизионного «Незнаемая песня» (поставлен в 1983).

Перевел на белорусский язык сказку Р. Киплинга «Чаму ў слоніка доўгі нос» (1974), рассказы латышских и литовских писателей.

Награжден двумя орденами Отечественной войны II степени и медалями.

[свернуть]

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика