Валянціне Локун прысвячаецца…

23 лістапада ў чытальнай зале бібліятэкі-філіяле № 7 прайшла прэзентацыя “Душа застанецца жывой…”, прысвечаная Валянціне Іванаўне Локун – нашай зямлячцы, даследчыцы беларускай літаратуры, удумліваму крытыку, мужнай і таленавітай жанчыне.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб старонках яе жыцця і творчасці, пазнаёміліся з кнігамі, падоранымі Валянціне Іванаўне, у якіх ёсць аўтографы знакамітых пісьменнікаў Беларусі: У.Гніламёдава, А.Карлюкевіча, Г.Марчука, А.Крэйдзіча, В.Коўтун, А.Ждана і іншых. Усяго 46 кніг.

Усіх прысутных уразіла выстава кніг з асабістай бібліятэкі Валянціны Іванаўны, выдадзеных ў розныя гады яе літаратурнай творчасці. Хочацца адзначыць, што, акрамя кніг, Валянціна Іванаўна мае звыш 150 навуковых работ, апублікаваных на старонках перыядычнага друку. У розных зборніках можна таксама сустрэць яе артыкулы па праблемах развіцця нацыянальнай літаратуры, рэцэнзіі на літаратурныя навінкі, аглядныя артыкулы, эсэ, нарысы і прадмовы. Разнастайная і цікавая літаратурная творчасць Валянціны Локун не застаецца па-за ўвагай грамадскасці і ў наш час.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика