1 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

1 верасня ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі для школьнікаў города было арганізавана свята кнігі “Слова Скарыны – спадчына чалавецтва”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Прысутным прапанавалася яшчэ раз узгадаць гістарычны шлях беларускага пісьменства, пазнаеміцца з жыццём і творчай дзейнасцю нашага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, паслухаць вершы знакамітых беларускіх паэтаў. Сустрэчу суправаджала мультымедыйная прэзентацыя.

Да Свята беларускага пісьменства супрацоўнікі чытальнай залы арганізавалі гісторыка-літаратурную выставу “Да кніжных скарбаў дакраніся”. Бібліяграфічны агляд пазнаёміў прысутных з матэрыяламі выставы. З захапленнем школьнікі лісталі кнігі і часопісы экспазіцыі.

Вялікую цікавасць у юнакоў і дзяўчат выклікала факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика