07062018z      У чытальнай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі адкрылася выстава “Кніга на стагоддзі” (да 105-годдзя выдання зборніка вершаў М. Багдановіча “Вянок”).
      Максім Багдановіч – унікальная асоба ў беларускай літаратуры. Знаходзячыся з пяцігадовага ўзросту за межамі Беларусі, адарваны ад роднага краю тысячамі кіламетраў, ён, між тым, ствараў свае вершы на роднай мове і стаў вялікім беларускім паэтам.
     "Вянок" – першая і адзіная прыжыццёвая кніга паэта, выдадзеная ў канцы 1913 г. у Вільні.
Запрашаем наведаць выставу і дакрануцца да яркага паэтычнага таленту!

06062018b

06062018c