Літара Д

Дмахоўскі Фадзей Уладзіслававіч

Фадзей Дмахоўскі — вядомы гістарычны жывапісец і графік. Ён нарадзіўся у 1858 г. у Пінску (па іншых крыніцах – у вёсцы Малая Плотніца Пінскага павета) у сям’і небагатага шляхціца. Яго бацька за ўдзел у паўстанні 1863 г. быў сасланы ў Сібір, а маці памерла, і маленькі Фадзей выхоўваўся ў сваякоў у Дзвінску.

Мастацкае выхаванне Фадзей Дмахоўскі атрымаў у Варшаўскай мастацкай школе. У 1873-1877 гг. ён — вольны слухач Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Потым Дмахоўскі вучыўся у Кракаве ў Яна Матэйкі і працаваў у тэхніцы вітражу. У 1907 г. Фадзей Уладзіслававіч выкладаў арнаментыку ў Вышэйшай школе заахвочвання мастацтваў у Пецярбургу. Пісаў шмат гістарычных кампазіцый і пейзажаў.

Ф. Дмахоўскі вельмі добра ведаў геральдыку і маляваў гербы беларускіх гарадоў для “Гербоўніка Літоўскага”. Гербы ў яго выкананні публікаваліся ў пачатку ХХ ст. у віленскіх часопісах “Kwartalnik Litewski” (“Квартальны Літоўскі”), “Litwa і Rus” (“Літва і Русь”). Вядома яго графічная серыя партрэтаў польскіх каралёў, гістарычных асоб і дзеячаў культуры (Леха Крака, Тадэвуша Касцюшкі, Адама Міцкевіча і інш.) Для Марыяцкага касцёла ў Кракаве ён зрабіў некалькі кампазіцый на біблейскія сюжэты.

З творчай спадчыны найбольш вядомы пейзаж “Лясная глухамань”, які знаходзіцца ў Музеі Акадэміі Мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.

Аб жыцці і дзейнасці Дмахоўскага Фадзея

  1. Фатыхава, Г. А. Дмахоўскі Фадзей Уладзіслававіч / Г. А. Фатыхава // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. — Мінск, 2012. — Т. 3. —  С. 451—452.
  2. Стрельцова, В. М. Дмоховский Фадей Владиславович / В. М. Стрельцова // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 388.
  3. Дробаў, Л. Н. Дмахоўскі Фадзей Уладзіслававіч / Л. Н. Дробаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 168.
  4. Дмоховский Фаддей Владиславович // Белорусская ССР. Краткая энциклопедия : биографический справочник : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 200.
  5. Дробаў, Л. Н. Дмахоўскі Фадзей Уладзіслававіч / Н. Дробаў // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1971. — Т. IV. — С. 244.
  6. Дмахоўскі Фадзей Уладзіслававіч : дзеячы культуры, навукі і рэлігіі, якія нарадзіліся на Піншчыне // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины / [авт.-сост. И. А. Кибак]. — Минск : Тонпик, 2004. — С. 8.
  7. Саўчанка, М. Л. Дмахоўскі Фадзей (Тадэвуш) Уладзіслававіч / М. Л. Саўчанка // Памяць. Пінскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 121.
  8. Шапіра, С. На карцінах – гісторыя / С. Шапіра // Памяць. Пінск : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — С. 152.
  9. Фадзей Уладзіслававіч Дмахоўскі // Вікіпедыя : вольная энцыклапедыя [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://be.wikipedia.org/wiki/Фадзей_Уладзіслававіч_Дмахоўскі . — Дата доступу: 06.03.2018.
  10. Тадеуш (Фаддей) Владиславович Дмоховский // Википедия : свободная энциклопедия [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Дмоховский,_Тадеуш_Владиславович . — Дата доступа: 06.03.2018.

[свернуть]
Долбня Іван Пятровіч

Беларускі матэматык Іван Пятровіч Долбня нарадзіўся 31 студзеня 1853 г. у Пінску. Сям’я яго бацькоў жыла на ўскраіне горада, у вартоўні пры шлюзе, пры якім бацька служыў у якасці “унтэр-афіцэра”. Іван Долбня скончыў Пінскую гімназію. Вучыўся юнак ў гімназіі выдатна, вылучаўся сваімі выдатнымі матэматычнымі здольнасцямі, быў першым матэматыкам на ўсю гімназію. Дзякуючы сваім выкладчыкам, П. Л. Мальчэўскаму і С. М. Самусю, Іван палюбіў матэматыку навечна. Пасля заканчэння гімназіі, Долбня служыў валасным пісарам: юрыдычна пісарам значыўся яго бацька, але фактычна пісарам быў ён, хоць не мог заняць гэтую пасаду па ўзросту.

У 1870 г. Іван Долбня паступіў у Пецярбургскі горны інстытут. Здаўшы ўступныя іспыты на “выдатна”, ён узначаліў спіс залічаных студэнтаў. Іван быў адзіным, каму была прызначана стыпендыя. У 1875 г. малады чалавек паспяхова скончыў інстытут. Аднак яго вабіла матэматыка, і ён адразу паступіў на двухгадовыя педагагічныя курсы пры Другой Пецярбургскай ваеннай гімназіі, якія рыхтавалі выкладчыкаў-вайскоўцаў вучэбных устаноў. Нягледзячы на вялікую вучэбную нагрузку, Іван Пятровіч выканаў шэраг навуковых і навукова-метадычных прац па матэматыцы. Вынікі яго даследаванняў дакладваліся і абмяркоўваліся на пасяджэннях секцыі фізікаматэматычных навук таварыства прыродазнаўцаў пры Казанскім універсітэце, членам якога ён лічыўся з 1888 г. Першыя навуковыя даследаванні І. П. Долбні былі па алгебры, тэорыі абелевых інтэгралаў. Даследаванні пінчука працягвалі працы вядомых матэматыкаў Н. Абеля (1802-1829) і Б. Рымана (1826-1866). Свае даследаванні Долбня падагуліў ў манаграфіі, прадстаўленай савету Пецярбургскага горнага інстытута ў якасці доктарскай дысертацыі. У 1896 г. пасля абароны дысертацыі, І. П. Долбня быў пераведзены на пасаду прафесара кафедры вышэйшай матэматыкі гэтага інстытута.

І. П. Долбня апублікаваў каля ста навуковых і навукова-метадычных прац, а таксама і вучэбных дапаможнікаў. Яго навукова-метадычныя працы былі прысвечаны пытанням выкладання матэматыкі ў вышэйшых і сярэдніх вучэбных установах. Многія падручнікі Долбні некалькі разоў перавыдаваліся. Некаторыя яго метадычныя ідэі актуальныя і ў цяперашні час. Так, у адной з прац ім была выказана ідэя вызначаць трыганаметрычныя функцыі сінус (sin) і косінус (cos) як дэкартавыя прастакутныя каардынаты кропкі адзінкавай акружнасці. Гэтая ідэя атрымала рэалізацыю ў сучасных падручніках алгебры.

Долбня Іван быў добрым педагогам, студэнты вельмі любілі яго. Адным з яго лешых вучняў быў Н. М. Крылоў.

За выдатную і бездакорную працу беларускі матэматык быў узнагароджаны шасцю ордэнамі: чатыры ордэна ён атрымаў у перыяд з 1880 па 1891 гг., калі выкладаў матэматыку ў ваенных навучальных установах, два — у перыяд службы ў горным інстытуце.

Іван Пятровіч Долбня памёр у Пецярбургу ў пачатку лютага 1912 г.

Аб жыцці і дзейнасці Івана Долбні

  1. Долбня Иван Петрович // Учёные Пинщины / [авт.-сост.: И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевицкий]. — Пинск : Полесский государственный университет, 2012. — С. 44.
  2. Доўбня Іван Пятровіч (31.1.1853 г. – 2.2.1912 г.) = Doubnya (Dovbnia) Ivan Pyatrovich (b. 31.01.1853 – d.2.02.1912) //  250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур = 250 people from Belarus in the dialogue of cultures / [рэд.: Т. Л. Пісарэнка, Л. У. Языковіч ; пер. на англ. мову Л. М. Серады]. — Мінск : Экоперспектива, 2008. —  C. 98—99.
  3. Научная и научно-педагогическая деятельность В. П. Ермакова, И. П. Долбни, И. Р. Брайцева, О. Ю. Шмидта  / Г. Г. Вопнярская [и др.] // Очерки истории науки и культуры Беларуси IX – начала XX в. / [ред. коллегия: П. Т. Петриков и др.]. — Минск : Навука і тэхніка, 1996. — С. 321—323.
  4. Долбня Иван Петрович // Википедия : свободная энциклопедия [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Долбня,_Иван_Петрович . — Режим доступа: 07.03.2018.
  5. Долбня Иван Петрович : белорусские имена в мировой науке и технике // Республиканская научно-техническая библиотека [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://rntbcat.org.by/belnames/F_HTM/Dolbnya.HTML . — Режим доступа: 07.03.2018.

[свернуть]
Друцкі-Любецкі Францішак Ксаверы

Сярод прадстаўнікоў палескага рода Друцкіх-Любецкіх самым знакамітым з’яўляецца Францішак Ксаверы. Ён адрозніваўся актыўнай палітычнай і грамадскай дзейнасцю. Дарэчы, на афіцыйных дакументах ён падпісваўся часцей другім імем. Друцкі-Любецкі Францішак Ксаверы нарадзіўся ў вёсцы Пагост Пінскага павета 16 студзеня 1778 г. 3 1785 г. да 1787 г. Друцкі-Любецкі вучыўся ў кадэцкім сухапутным корпусе ў Пецярбургу. З 1798 па 1800 гг. Франц удзельнічаў у паходзе А. В. Суворава ў Італію, і Швейцарыю. Пасля кантузіі выйшаў у адстаўку.

Друцкі-Любецкі хутка прадвігаўся па службовай лесвіцы: харунжы, гродзенскі павятовы правадыр дваранства (1809), сапраўдны стацкі саветнік (1811). У 1816 г. прызначаецца гродзенскім, а праз паўгода — віленскім губернатарам. Пасля станоўчага рашэння спрэчных фінансавых пытанняў з Прусіяй і Аўстрыяй у карысць Расіі ў 1821 г., заняў пост міністра фінансаў Царства Польскага. Працуючы міністрам, ён нястомна змагаўся за павелічэнне прыбыткаў спустошанай казны, чым нажыў шмат ворагаў. Яму належыла ініцыятыва правядзення Аўгустаўскага канала, будаўніцтва якога пачалося ў 1824 г. За нястомную працу Франц Ксаверый атрымаў шэраг узнагарод ад імператара Паўла (1799), Аляксандра I (1810), Аляксандра II (1812), прускага караля (1819), Аляксандра Неўскага (1826).

У 1817 г. Друцкі-Любецкі Франц Ксаверы ўзяў шлюб з Марыяй Сцыпіё Дэль Кампо, дачкой яго сястры Тэрэзы і Юзэфа Сцыпіё Дэль Кампо. У 1832 г. імператар прызначыў Франца Ксаверыя членам Дзяржаўнай Рады. Гэта дало яму магчымасць вырашаць агульнадзяржаўныя пытанні першараднай важнасці.

Памёр Друцкі-Любецкі Францішак 28 мая 1846 г. у Пецярбургу. Спадчыннікам Франца Ксаверыя быў яго сын Аляксандр Медард Ксаверый Франц.

Аб жыцці і дзейнасці Друцкага-Любецкага Франца Ксаверы

  1. Насевіч, В. Л. Друцкія-Любецкія / В. Л. Насевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 223.
  2. Насевіч, В. Друцкія-Любецкія / В. Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1996. — Т. 3.— С. 296—298.
  3. Федорук, А. Т. Друцкие-Любецкие / А. Т. Федорук // Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. — Минск : Беларуская энцыклапедыя, 2006. — С. 45—48.
  4. Саўчанка, М. Л. Друцкі-Любецкі Францішак Ксаверый / М. Л. Саўчанка // Памяць. Пінскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 121.
  5. Друцкае княства і князі Друцкія (2000) // Персональный сайт белорусского историка Вячеслава Носевича [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://vln.by/node/72 . — Дата доступа: 07.03.2018.
  6. Друцкий-Любецкий, Франциск-Ксаверий // Википедия : свободная энциклопедия [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Друцкий-Любецкий,_Франциск-Ксаверий . — Дата доступа: 07.03.2018.
  7. Друцкі-Любецкі Францішак Ксаверый // Виртуальный музей Щучинского района [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://virtual-museum.shhuchin.edu.by/ru/main.aspx?guid=3001 . — Дата доступа: 07.03.2018.
  8. Ребковец, Л. Ксаверий Друцкий-Любецкий. Князь, гений, погощанин / Людмила Ребковец // Аргументы и факты [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://www.aif.by/timefree/history/ksaveriy_druckiy-lyubeckiy_knyaz_geniy_pogoshchanin . — Дата доступа: 07.03.2018.

[свернуть]
Дуброўскі Аляксей Мікалаевіч

Аляксей Мікалаевіч нарадзіўся 2 студзеня 1945 года ў вёсцы Зачысце Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Рана страціў маці. Яго выхоўвала бабуля. Вучыўся ў вясковай школе, пасля паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на біялагічны факультэт. Пасля заканчэння ўніверсітэта разам з жонкай паехаў працаваць настаўнікам у вясковую школу. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Белавежскай пушчы.

14 ліпеня 1970 года пачаў працаваць у пінскім праектным інстытуце па меліярацыі “Палесседзіпрамеліяводгас”. У 1983 годзе прызначаны галоўным спецыялістам інстытута па ахове прыроды, што дазволіла яму рэалізаваць свае задумы і планы па вывучэнню і захаванню ўнікальнай прыроды Палесся. У той жа час Дуброўскі вывучае гісторыю краю, мясцовы фальклор. Першую вандроўку па збору фальклору па Палессю здзейсніў у 1989 годзе. Было сабрана шмат песняў і паданняў, таксама пазнаёміўся з народнай медыцынай краю. У інстытуце Аляксей Мікалаевіч стварыў археалагічны музей. Вывучаў і абгрунтаваў стварэнне біялагічнага заказніка “Спораўскі”, гідралагічнага заказніка “Падвялікі мох”, заказнікаў “Ізін” і “Выдранка”.

З 1986 года ў розных часопісах і газетах былі надрукаваны сотні яго артыкулаў аб прыродзе, гісторыі і праблемах Палесся. У 2003 годзе убачыла свет кніга Дуброўскага “Палігон”, у якой былі надрукаваны ягоныя артыкулы, напісаныя за 25 гадоў. У 2006 годзе Аляксей Дуброўскі стаў пераможцам творчага конкурсу на асвятленне тэмаў сацыяльнага жыцця, краязнаўства і экалогіі Палескага краю.

Аляксей Мікалаевіч здымаў фільмы, у якіх паказаў унікальную прыроду і розныя адносіны людзей да яе. Фільм “Колькі каштуе прыгажосць” быў адзначаны першай прэміяй на конкурсе аматарскіх фільмаў у Брэсце. Трэцяй прэміяй адзначаны фільм “Па залатому кальцу Беларусі”.

Дуброўскі шмат вандраваў. На ровары аб’ездзіў амаль усё Палессе, а з жонкай Верай на роварах праехаў па маршруце Пінск – Брэст – Бяла-Падляска – Варшава – Торунь – Мальбарк – Гданьск – Сопат – Ольштын – Беласток – Брэст – Пінск, а таксама Пінск – Адэса. Наведваў Чэнстахова, Асвенцым, гарадок Петрыкаў – Трыбунальскі, дзе каралі падпісвалі дакументы, якія тычыліся пінскай шляхты.

У паездках працаваў у архівах і бібліятэках, вывучаючы гісторыю Пінска і Палесся. Пасля вандровак засталося шмат фотаздымкаў і фільмаў. Ён здымаў Папу Рымскага Яна Паўла II і прэзідэнта Польшчы Войцеха Ярузельскага, зрабіў фільм “Пінская шляхта” і іншыя.

З 2004 года працаваў фотакарэспандэнтам газеты “Жывая вада” і супрацоўнічаў з іншымі беларускімі і польскімі выданнямі. У Польшчы выйшла некалькі календароў з ягонымі фотаздымкамі.

У 1997 годзе атрымаў ліцэнзію эксурсавода. Экскурсійныя паездкі па гістарычным мясцінам Беларусі, этнаграфічныя экспедыцыі, вандроўкі па ўнікальных мясцінах сталі яго ўлюбёным заняткам. Дзякуючы яму з’явіліся турыстычныя маршруты Пінск – Тураў, Пінск – Кудрычы. Створана экалагічная сцежка ў вёсцы Кудрычы.

У 2001 годзе адбылася першая фотавыстава А.Дуброўскага – “Ляснымі сцежкамі Палесся”. Вяршыняй яго фотатворчасці стаў выхад у пінскім выдавецтве “Паляшук” фотаальбома “Край пад белымі крыламі” пра беларускае і ўкраінскае Палессе.

Дуброўскім падрыхтаваны даведнік для турыстаў па эксклюзіўным мясцінам Брэсцкай вобласці – “Гісторыя і турмаршруты”.

У 2007 годзе атрымаў першы прыз на фотаконкурсе “Пінск 910”. У 2008 адбылася выстава ў польскім горадзе Гожаў. Апошняя фотавыстава “Родная зямля ” адбылася ў кастрычніку 2009 года у Музеі Беларускага Палесся.

Аляксей Дуброўскі займаў актыўную грамадскую пазіцыю. З 1990 па 1999 гг. быў дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Ён вельмі шмат зрабіў для города Пінска. Па ягонаму праекту быў адноўлены дрэнаж падмурку палаца Бутрымовіча, што выратавала яго ад разбурэння. Менавіта Дуброўскі даў назву “Верасы” аднаму з мікрараёнаў горада.

Немагчыма перацаніць працу Аляксея Дуброўскага ў вывучэнні прыроды і гісторыі Палесся. Пасля сябе ён пакіную мноства матэрыялаў сваіх даследванняў.

Аляксей Мікалаевіч Дуброўскі пакінуў гэты свет 26 снежня 2011 года.

Работы А. Дуброўскага

  1. Дубровский, А. Выставка-ярмарка 1937 года / А. Дубровский // Полесская правда. — 2010. — 22 мая. — С. 4 ; 29 мая. — С. 4.
  2. Дубровский, А. Полесская топонимика: в круге времени / А. Дубровский // Полесская правда. — 2008. — 18 октября. — С. 3 ; 25 октября. — С. 3.
  3. Дубровский, А. Путешествуя с польской воскресной школой / А. Дубровский // Полесская правда. — 2007. — 22 декабря. — С. 8.
  4. Дубровский, А. Маршрут для… москвички / А. Дубровский // Полесская правда. — 2007. — 27 января. — С. 8.
  5. Дубровский, А. Дождаться весенней капели : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2004. — 17 января. — С. 3.
  6. Дубровский, А. Загородные встречи  : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2004. — 6 марта. — С. 3.
  7. Дубровский, А. Как лечилась раненая косуля : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2004. — 28 февраля. — С. 3.
  8. Дубровский, А. Под контролем ЮНЕСКО : экология / А. Дубровский // Полесская правда. — 2004. — 18 февраля. — С. 3.
  9. Дубровский, А. Тоннель : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2004. — 24 января. — С. 3.
  10. Дубровский, А. Новогодняя брусника : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2004. — 1 января. — С. 3.
  11. Дубровский, А. Штрихи к портрету  : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2004. — 10 января. — С. 3.
  12. Дубровский, А. Дикое : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2003. — 13 декабря. — С. 3.
  13. Дубровский, А. И билось сердце вдохновенно…  : «На природу!»  с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2003. — 8 ноября. — С. 3 ; 29 ноября. — С. 3.
  14. Дубровский, А. В  пойме Горыни  : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2003. — 25 октября. — С. 8.
  15. Дубровский, А. …И был печальным прозван путь : Березовский, Волковыский и Зельвенский районы / А. Дубровский  //  Полесская правда. — 2003. — 11 октября. — С. 3.
  16. Дубровский, А. На  Стыри : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2003. — 27 сентября. — С. 3.
  17. Дубровский, А. Озеро Белое : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2003. — 6 сентября. — С. 3.
  18. Дубровский, А. Кудричи : на семи холмах : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2003. — 23 августа. — С. 3.
  19. Дубровский, А. Поляна сказок  : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2003. —   16 августа. — С. 3.
  20. Дубровский, А. Удивительный маршрут : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2003. — 2 августа. — С. 3.
  21. Дубровский, А. Кудричские мотивы : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2003. — 19 июля. — С. 3.
  22. Дубровский, А. Ремез. Эта птица занесена в Красную книгу : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2003. — 5 июля. — С. 3.
  23. Дубровский, А. Вдогонку… за генералом : «На природу!» с Алексеем Дубровским / А. Дубровский // Полесская правда. — 2003. — 21 июня. — С. 3.
  24. Дубровский, А. Старинный промысел : окно в природу Полесья. Полесское бортничество. Пчелиные улья  / А. Дубровский  // Полесская правда. — 2003. — 14 июня. — С. 3.
  25. Дубровский, А. Еще один первозданный уголок : природа и мы. Заказник «Изин» / А. Дубровский // Пінскі веснік. — 2003. — 24 студзеня. — С. 8.
  26. Дубровский, А. Моя дорога : прогулки по городу / А. Дубровский // Пінскі веснік. — 2001. — 16 лютага. — С. 3.
  27. Дубровский, А. Мелиорация : за и против : человек и природа / А. Дубровский // Полесская правда. — 2000. —  2 августа. — С. 2.
  28. Дубровский, А. Экологи бьют тревогу : на острие проблем / А. Дубровский // Полесская правда. — 2000. —  2 августа. — С. 2.
  29. Дубровский, А. Что имеем – не храним?.. : открывая тайны / А. Дубровский // Полесская правда. — 2000. —  2 августа. — С. 2.
  30. Дубровский, А. Беречь – значит созидать : на пороге ХХІ века / А. Дубровский // Полесская правда. — 2000. — 2 августа. — С. 2.
  31. Дубровский, А. Полесья чистая криница. Что имеем – не храним?.. Экологи бьют тревогу  / А. Дубровский // Полесская правда. — 2000. —  2 августа. — С. 2.
  32. Дубровский, А. Есть на карте такие уголки : человек и природа / А. Дубровский // Пінскі веснік. — 2000. — 7 ліпеня.
  33. Дубровский, А. Защита природы – национальная стратегия / А. Дубровский // Живая вода. — 1998.  — 27 июня.
  34. Дубровский, А. Поймы Полесья не имеют аналогов в Европе : экология / А. Дубровский // Пінскі веснік. — 1998. — 27 сакавіка.
  35. Дубровский, А. Путешествие в настоящее и прошлое, совершенное с помощью велосипеда / А. Дубровский // Живая вода. — 1997. — 27 сентября.
  36. Дубровский, А. Душой болеют немцы за Полесье / А. Дубровский // Живая вода. — 1997. — 7 июня.
  37. Дубровский, А. Тайны старинного парка : страницы истории / А. Дубровский // Живая вода. — 1997. — 31 мая.
  38. Дубровский, А. Что после нас? : 5 июня – всемирный день охраны окружающей среды / А. Дубровский // Полесская правда. — 1997. —  28 мая.
  39. Дубровский, А. Каким увидели Полесье журналисты из Швеции : очевидное / А. Дубровский // Живая вода. — 1997. — 24 мая.
  40. Дубровский, А. Новая эпоха парка / А. Дубровский // Живая вода. — 1996.  — 28 сентября.
  41. Дубровский, А. Полесское чудо XVIII века : страницы истории : мелиорация на Полесье / А. Дубровский // Заря. — 1996. — 13 июня.
  42. Дубровский, А. Польдер из XVIII века : [осушительные системы на Полесье] : страницы истории / А. Дубровский  // Живая вода. — 1996. —  27 апреля. — С. 3.
  43. Дубровский, А. Вольготно радионуклидам на Полесье : зона особого внимания : тень Чернобыля / А. Дубровский // Полесский край. — 1994. — 18 февраля. — С. 2.
  44. Дубровский, А. «Пока мы стоим на распутье…» : беседа с деловым человеком / А. Дубровский ; беседовала С. Побединская  // Полесская правда. — 1994. — 1 января.
  45. Дубровский, А. Не обидеть природу / А. Дубровский // Полесская правда. — 1989. — 24 мая.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. Дуброўскага

  1. Біялагічны (журавінны) заказнік мясцовага значэння Ступскае / М. М. Самуйлік // Памяць. Пінскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 24—25.
  2. Рудавін, Ставоцкі сельсавет : [выявіў у 1985 г. Дуброўскі] // Памяць. Пінскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 52.
  3. Урбанович, И. Жизнь посвятил Полесью : память / Инна Урбанович // Полесская правда. — 2015. — 14 января ( № 4). — С. 3.
  4. Захаров, И. Оставаясь с нами / Игнат Захаров // Пінскі веснік. — 2013. — 18 студзеня.
  5. Ильенков, В. …И нам явилась «королева» : необыкновенное – рядом : [редчайшее охраняемое растение лилия «мартагон», или «саранка» обнаружено в Пинском районе А. Дубровским] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. — 2000. — 7 ліпеня.
  6. Ильенков, В. Меры приняты. Болото не спасти : резонанс : [А. Дубровским поставлен вопрос о запрещении мелиоративных работ в пойме реки Припять] / В. Ильенков // Пінскі веснік. — 1995. — 1 жніўня.
  7. Куницкий, П. В Пинске решено учредить конкурс имени известного краеведа Дубровского / Павел Куницкий // Вечерний Брест: региональная общественно-политическая газета [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://www.vb.by/culture/dubrovskij.html . — Дата доступа: 07.03.2018.
  8. Памяти Алексея Дубровского // Интернет-портал TIO.BY  “Туризм и Отдых” [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://www.tio.by/info/turbiznes/Pamyati-Alekseya-Dubrovskogo/ . — Дата доступа: 07.03.2018.

 

[свернуть]
Дубянецкі Міхаіл Федаравіч

Бе­ларускі кнігавыдавец, перакладчык, грамадскі дзеяч, публіцыст. Нарадзіўся ён 4 сакавіка 1927 г. у вялікай палескай вёсцы Востраў Пінскага павета. У сваіх мемуарах Міхаіл Федаравіч пісаў: “На маёй роднай гаворцы вёска наша называецца Вістрово”. Пісьменнік нарадзіўся ў мнагадзетнай сялянскай сям’і, у якой заўсёды панавала атмасфера чалавекалюбства і дабрыні,

Отец с внуками (дети сестры)

выхоўвалася любоў да роднай зямлі, да пазнання новага. Яго бацька з усіх сіл намагаўся даць дзецям адукацыю. М. Дубянецкі ў 1938 г. вучыўся ў адной з сярэдніх школ Познані (Пінскі раён).

Сапраўднае захапленне беларускай літаратурай пачалося ў Пінскім педагагічным вучылішчы. Пасля вызвалення ад фашыстаў Піншчыны,  Дубянецкі працаваў настаўнікам пачатковых класаў у Лемяшэвіцкай няпоўнай сярэдняй школе. У 1945—1951 гг. служыў у Савецкай арміі, пасля дэмабілізацыі працаваў прапагандыстам Пінскага, а пасля Ганцавіцкага РК КПБ. Таксама Дубянецкі працаваў на розных пасадах  у газеце “Сялянская праўда”, у выдавецтвах “Беларусь”, “Мастацкая літаратура” і інш.

Дубянецкі прымаў актыўны ўдзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці краіны: быў старшынёй гісторыка- мемарыяльнай камісіі Беларускага фонду культуры, адным з заснавальнікаў гісторыка-асветнага таварыства памяці ахвяр сталінізму “Мартыралог Беларусі” і інш.

Творчую дзейнасць Міхаіл Дубянецкі пачаў у 1958 г. Пісаў нарысы. Але найбольш праявіўся яго талент як перакладчыка. Дэбютаваў з перакладамі ў “ЛіМе”.

Мама

Перакладаў з расійскай, украінскай і польскай моў. Выйшлі зборнік украінскіх апавяданняў “Сцяжынка без канца” (1980), “Жыві і помні” В. Распуціна (1982) інш. У 1999 г. у часопісе “Полы­мя” было апублікавана дакументальна-публіцыстычнае эсэ Міхаіла Дубянецкага “Злое вогнішча. Да гісторыі выдання аповесці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”, а ў 2001 — 2002 гг. у гэтым жа часопісе — яго мему­ары “Трэба рызыкаваць…” У 2002 г. у кнізе “Паміж Бобрыкам і Ланню” быў апублікаваны яго пераклад апавядання С. Жаромскага.

Міхаіл Федаравіч памёр 3 верасня 1990 г.,  пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

 

З літаратурнай спадчыны Міхаіла Дубянецкага

  1. Навечно в сердце народном  : [энциклопедический справочник о Героях Советского Союза и полных кавалерах ордена Славы ― уроженцах Белоруссии и других стран]  / [над книгой работали: И. Е. Афнагель и др.   ;  гл. ред. П. У. Бровка]. — 2-е изд., доп. и испр. — Минск  : Главная редакция Белорусской Советской Энциклопедии, 1977. —  519, [1] с.
  2. Советская Белоруссия  = Bielorrusia Sovietica : [фотоальбом]   / [текст М. Ф. Дубенецкого]. — Минск : Беларусь,  1977. —  [31] с. — На русском и испанском языках.
  3. Советская Белоруссия  = Bielorussie Sovietique : [фотоальбом]   / [текст М. Ф. Дубенецкого]. — Минск : Беларусь,  1977. —  30 [1] с. — На русском и французском языках.
  4. Советская Белоруссия  = Съветска Белорусия: [фотоальбом]  / [текст М. Ф. Дубенецкого]. — Минск : Беларусь,  1976. —  23, [1] с. — На русском и болгарском языках.
  5. Советская Белоруссия  = Białoruś Radziecka :  [фотоальбом]    / [текст М. Ф. Дубенецкого  ; фото В. А. Барановского и др.]. —Минск : Беларусь,  1976. —  23, [1] с. — На русском и польском языках.
  6. Советская Белоруссия  = Soviet Byelorussia : [фотоальбом]    / [текст М. Ф. Дубенецкого]. —Минск : Беларусь,  1976. —  30, [1] с. — На русском и английском языках.
  7. Советская Белоруссия= Bialorus Radziecka : [фотоальбом]   / [текст М. Ф. Дубенецкого]. — Минск : Беларусь, 1975. — 30, [2] с. — На русском и польском языках.
  8. Савецкая Беларусь  = Советская Белоруссия :  [фотаальбом]    / [фота М. П. Ананьіна і інш.  ;  тэкст М. Ф. Дубянецкага]. — Мінск : Беларусь, 1975. — 30, [2] с. — На беларускай і рускай мовах.
  9. Советская Белоруссия = Sowjetbelorussland   : [фотоальбом]  / [пер. П. Г. Швабович  ; фото В. А. Барановского, И. И. Змитровича  ; автор текста М. Ф. Дубенецкий]. — Минск : Беларусь, 1974. — 24 с. — На немецком языке.
  10. Савецкая Беларусь = Советская Белоруссия : [фотаальбом]  / [фота В. Бараноўскага, І. Змітровіча ; тэкст М. Ф. Дубянецкага]. — Мінск : Беларусь, 1973. — 32 с. : іл. — На беларускай і рускай мовах.
  11. Дубянецкі, М. “Трэба рызыкаваць” : Дзёньнікавыя запісы 1985 – 1988 гадоў / М. Дубянецкі // Полымя. — 2001. — № 10. — С. 150—194 ; № 11. — С. 101—139 ; № 12. — С. 173—207 ; 2002. — № 1. — С. 159—183 ; № 2. — С. 197—234 ; №№ 3 – 4. — С. 226—238.

Пераклады

  1. Вар’ят і манашка  : польская драматургiя XX ст.  :  зборнiк  / Польскі інстытут у Мінску  ; уклад. С. Кавалёва  ; [пер. з польскай М. Дубянецкага, С. Кавалёва, Н. Русецкай  ;  пасляслоўе Т. Команавай]. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2006. — 208, [1] с. — (Другі фронт мастацтваў).
  2. Жаромскі, С. Забыццё : апавяданне / С. Жаромскі ; пер. з пол. мовы М. Дубянецкага // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : проза, паэзія, публіцыстыка ; [уклад. В. Гарадзей і К. Мохар]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. — С. 175—183.
  3. Адамовіч, А. Блакадная кніга / А. Адамовіч, Д. Гранін ; пер. з рас. мовы М. Дубянецкага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 523, [1] с.
  4. Жаромскі, С. Верная рака : аповесць, апавяданні, абразкі / С. Жаромскі ; пер. з рас. мовы М. Дубянецкага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 300, [2] с.
  5. Гранін, Д. Гэта дзіўнае жыццё / Д. Гранін ; пер. з рас. мовы М. Дубянецкага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. — 301 с.
  6. Распуцін, В. Жыві і помні / В. Распуцін ; пер. з рас. мовы М. Дубянецкага. — Мінск, 1982. — 235 с.
  7. Цюцюннік, Г. Клімко / Г. Цюцюннік ; пер. з укр. мовы М. Дубянецкага. — Мінск, 1982. — 63 с.
  8. Сцежка без канца : апавяданні / пер. з укр. мовы М. Дубянецкага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 350, [1] с.

Аб жыцці і творчасці Дубянецкага Міхаіла

  1. Саламевіч, Я. Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч / Я. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 250.
  2. Міхаіл Дубянецкі (1927 – 1990) // Літаратурная карта Берасцэйшчыны / [рэд. і уклад. А. Крэйдзіч]. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. — С. 470.
  3. Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч : деятели культуры, науки и искусства Пинщины // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины / [авт.-сост. И. А. Кибак]. — Минск : Тонпик, 2004. — С. 122—123.
  4. Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч : пісьменнікі // Памяць. Пінскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 489—491.
  5. Дубянецкі Міхаіл Федаравіч // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : проза, паэзія, публіцыстыка ; [уклад. В. Гарадзей і К. Мохар]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. — С. 174.
  6. Міхаіл Дубянецкі : біяграфічныя звесткі // Піншчына літаратурная : вершы, проза : літаратурна-мастацкі зборнік / [рэдкал.: М. І. Ляшук (гал. рэд.) і інш. ; прадм. В. І. Локун ; уступ. арт. І. Д. Чараўко]. — Пінск : Пінскі веснік, 1999. — С. 97—98.
  7. МіхаілДубянецкі // Беларускія пісьменнікі, 1917—1990  : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей]. — Мiнск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 189–190.
  8. Праневіч, Г. М. Дубянецкі Міхаіл / Г. М. Праневіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1993. — Т. 2. — С. 391—392.
  9. Лявіцкі, А. Да пытання пра ўнутраную эміграцыю беларускіх інтэллектуалаў у БССР (1964―1985) : [у тым ліку пра М. Ф. Дубянецкага] / Антон Лявіцкі // Беларускі гістарычны агляд : навуковы часопіс / заснавальнік Г. Сагановіч. — 2013. ― Т. 20, сш. 1/2. ― С. 149―172. НЕТ В ФОНДЕ ЦБС
  10. Гардзей, В. На далёкіх і блізкіх скрыжаваннях : нарыс пра беларускага кнігавыдаўца, перакладчыка і публіцыста М. Ф. Дубянецкага / Віктар Гардзей // Полымя. — 2008. — № 6. — С. 159—164.
  11. Саламевіч, Я. Адданы сын народа : згадкі пра Міхаіла Дубянецкага / Янка Саламевіч // Роднае слова. — 2002. — № 4. — С. 104—105.
  12. Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч // Вікіпедыя : вольная энцыклапедыя [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://be.wikipedia.org/wiki/Міхаіл_Фёдаравіч_Дубянецкі . — Дата доступу: 07.03.2018.
  13. Дубенецкий, Михаил Фёдорович // Википедия : свободная энциклопедия [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Дубенецкий,_Михаил_Фёдорович . — Дата доступа: 07.03.2018.

[свернуть]
Share Button
Яндекс.Метрика